На менскай Камароўцы ўспыхнуў пажар
3- 12.04.2025, 10:05
- 6,070

Узгаранне адбылося на адкрытай тэрыторыі.
На менскім Камароўскім рынку загарэўся адкрыты гандлёвы павільён. Як паведамляе МНС, узгаранне адбылося на адкрытай тэрыторыі, яго ўдалося ліквідаваць.
Падраздзяленні МНС працавалі паводле паведамлення аб узгаранні на Камароўскім рынку на вул. Харужай, 8 у Менску.
Гарэў адкрыты павільён на плошчы 15 кв.м. Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. Ніхто не пацярпеў.
Прычына інцыдэнту высвятляецца.