Аналітык: У Крамля ёсць вялікая праблема і толькі адно выйсце
11- 12.04.2025, 17:43
- 19,886

Пасланнік Пуціна хоча «выкруціцца».
Пасланнік Пуціна Кірыл Дзмітрыеў сустракаўся ў ЗША з прадстаўнікамі Дональда Трампа. Магчыма, ён хацеў вытаргаваць для Расеі размарожванне актываў і супрацоўніцтва ў іншых праектах.
У Крамлі маглі прыдумаць хітры план, каб прадаць свае пазыковыя абавязанні іншай краіне. Як патлумачыў 24 Каналу кіраўнік Цэнтра грамадскай аналітыкі «Башня» Валеры Клачок, тады Расея атрымае не 300 мільярдаў, а 200, але гэта таксама вялікія сродкі.
Якую задачу мае Дзмітрыеў
Такую схему сапраўды можна рэалізаваць, але для гэтага спачатку краіна-агрэсарка павінна спыніць агонь. Важная пазіцыя Украіны - ці пагодзіцца яна на скасаванне санкцый і вяртанне грошай Расеі. Канешне, такога ніхто не зробіць.
«Таму Дзмітрыеў хоча паказаць сваю вынаходлівасць і робіць пэўныя прапановы ЗША. Я не выключаю, што Еўропа і Блізкі Усход могуць на іх пагадзіцца. Для Еўропы гэта будзе выгадна, бо там імкнуцца да аднаўлення супрацоўніцтва з Расеяй», - адзначыў Валеры Клачок.
Магчыма, менавіта для гэтага Дзмітрыева прыцягнулі да перамоўнага працэсу. Больш за тое, ён прадстаўляе інтарэсы часткі Крамля, гатовай да заканчэння вайны з мэтай зняцця санкцый.
«Расейская эканоміка ў вельмі кепскім стане. Калі так працягнецца яшчэ 3 - 6 месяцаў, то аднавіць яе без страты цэласнасці Расеі будзе практычна нерэальна. Нават можна правесці паралелі з 80-мі гадамі ХХ стагоддзя, калі пачынаў распадацца Савецкі Саюз», - дадаў Клачок.
У Расеі нарастаюць праблемы
Пастанова ОРЕС здабываць больш нафты, памяншэнне спажывання энэргарэсурсаў у свеце, на якое ніхто не мае ўплыву, - толькі ўскладняюць сітуацыю. Напрыклад, Савудаўская Арабія ўжо пачынае вырабляць больш уласнай сыравіны. Расея так не можа, бо знаходзіцца пад санкцыямі. Павелічэнне здабычы для яе толькі прывядзе да вялікіх страт.
«На гэтым фоне ўсякая ўгода, якую падпішуць з Расеяй ЗША ці Еўропа, - не будзе выпадковасцю. У гэтым кантэксце трэба прасачыць за судом, які адбываецца паміж еўрапейскімі краінамі і Расеяй праз «Паўночны струмень - 2», - падкрэсліў Валерый Клачок.
Да 9 траўня ўсе судовыя працэсы павінны скончыцца. Імаверна, тады ўладальнікам і канчатковым бенефіцыярам «Паўночнага струменю - 2» стане нейкая амерыканская кампанія. Яна пачне перапампоўваць газ у Еўропу па газаправодзе. Але ўсе гэтыя працэсы магчымыя толькі пасля заканчэння вайны.
«Для Расеі ўсё гэта з'яўляецца выклікам. Над ім зараз працуе Дзмітрыеў. Калі нічога не атрымаецца, то за 3 месяцы пачнецца распад Расеі. Таму для Крамля ёсць адно выйсце – спыняць вайну», – адзначыў Валеры Клачок.