Сырскі: Спробы прарыву каштавалі Расеі рэкордных страт
4- 12.04.2025, 13:59
- 6,820

Гетман УСУ распавёў аб сітуацыі на фронце.
Расейскія захопнікі з пачатку года панеслі рэкордныя страты. Паводле інфармацыі гетмана УСУ Аляксандра Сырскага, яны склалі больш за 140 тысяч чалавек.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Аляксандра Сырскага.
«Спробы акупантаў прадушыць нашу абарону абарочваюцца для расейскіх захопнікаў рэкорднымі стратамі», - гаворыцца ў паведамленні.
З пачатку года агульныя страты ворага ў асабовым складзе перавысілі 140 тысяч чалавек (140650).
Сырскі падзякаваў воінам за стойкасць і трапнасць.