Лукашэнка хоча замяніць беларусаў пакістанцамі?
72- 12.04.2025, 15:00
- 16,790

Дыктатар расказаў, што будзе завозіць мігрантаў цэлымі сем'ямі.
Падыход да прыцягнення ў Беларусь працоўных мігрантаў з Пакістана будзе «дыферэнцыяваным». Як паведамляе БелТА, пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у адказе на пытанні прапагандыстаў пасля «рэспубліканскага суботніка» 12 красавіка.
Лукашэнка падкрэсліў, што падыход да прыцягнення працоўнай сілы з Пакістана «будзе дыферэнцыяваным».
- Беларусь зацікаўленая перш за ўсё ў прыцягненні спецыялістаў, а не проста моладзі. І лепш - сем'ямі. Калі сям'я прыехала, яны працаваць будуць, - сказаў палітык.
Ён дадаў, што цяпер у пытанні прыезду працоўных мігрантаў з Пакістана ідзе выпрацоўка падыходаў. З яго слоў, працоўную сілу ісламскай рэспублікі ў Беларусі чакаюць у Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях.
Нагадаем, 11 красавіка, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам. Бакі дамовіліся аб магчымым прыездзе ў Беларусь 100-150 тысяч працоўных мігрантаў з ісламскай рэспублікі.