Ад -5°С да +22°С: якое надвор'е чакае беларусаў у выходныя
- 12.04.2025, 15:31
- 1,690

Сіноптыкі падзяліліся прагнозам.
12 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай у многіх раёнах невялікія ападкі (снег, мокры снег, дождж), удзень пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад -5 да +1°С, максімальная ўдзень ад +4°С на ўсходзе да +12°С на захадзе.
У наступныя два дні будзе воблачна з прасвятленнямі.
У нядзелю, 13 красавіка, месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах на ўсходзе слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні ўдзень з пераходам на паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад -2°С на паўднёвым усходзе да +6°С на паўночным захадзе, максімальная ўдзень ад +6°С ва ўсходніх раёнах да +19°С у паўднёва-заходніх.
У панядзелак, 14 красавіка, уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень пераважна ў заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвай чвэрці 5–10 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад +1°С на ўсходзе да +9°С на захадзе, удзень ад +12 да +19°С, месцамі на захадзе да +22°С.