УСУ адбілі маштабную атаку ў Данецкай вобласці
1- 12.04.2025, 16:17
- 2,226

Украінскія байцы нанеслі ўдар па тэхніцы расейцаў.
Узброеныя сілы Украіны адбілі маштабную атаку расейскіх войскаў у Данецкай вобласці. У выніку баёў было знішчана некалькі адзінак варожай тэхнікі.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал украінскай аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў (АСГВ) «Хорціца».
У аперацыі ўдзельнічалі байцы 93-й асобнай механізаванай брыгады «Халодны Яр», 5-й асобнай штурмавой Кіеўскай брыгады і пілоты брыгады «Фенікс», якія паспяхова вялі баявыя дзеянні ў падтрымку наземных войскаў.
Дзякуючы зладжанай працы Сілаў абароны Украіны вораг панёс сур'ёзныя страты.
Сярод іншага, былі знішчаныя тры адзінкі варожай тэхнікі – МТ-ЛБ, а таксама падбіты адзін цягач.
Акрамя таго, УСУ атрымалася вывесці з ладу два варожыя танкі і рамонтна-эвакуацыйны цягач ВТ-55А, што значна аслабіла баявую здольнасць ворага.