«Пуціна выклікалі “на дыван”»
4- 12.04.2025, 16:23
- 10,134

Кіраўнік Крамля паставіў РФ у поўную залежнасць ад Кітая.
Вядомы ўкраінскі ваенны эксперт Алег Жданаў паведаміў, што кіраўнік Крамля збіраецца з візітам у Кітай, куды яго выклікае Сі Цзіньпін.
Алег Жданаў пачаў з таго, што патлумачыў, чым для прэзідэнта ЗША могуць павярнуцца неабдуманыя крокі з павышэннем мытаў: «Сусветная эканоміка пачынае свой рух у бок прэцэсіі, гэта значыць у бок сусветнага эканамічнага крызісу. Вось што зрабіў Трамп: ён “штурхнуў вагончык з горкі”, і гэты “вагончык” цяпер пачынае набіраць абароты. Там пачынаецца расследаванне і, калі будзе даказаны факт змовы з мэтай узбагачэння, то я думаю, што Трампу можа ўляцець у гэтым плане. Дарэчы, такія рэчы не даруюцца. Гэта кроўная крыўда. Хтосьці страціў бізнэс, хтосьці страціў усе свае ашчаджэнні, а хтосьці ўзбагаціўся, так што паглядзім, як яны яшчэ змогуць гэта адгуляць».
«Дарэчы, Кітай пачаў шукаць хаўруснікаў сярод тых, хто мог бы выступіць на ягоным баку ў барацьбе са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Адзін з такіх хаўруснікаў – Еўропа. Я вам пра гэта раскажу. Там збіраюцца лідары Еўропы ехаць у Пекін. Яны запрашалі Сі Цзіньпіна ў Брусэль, але адмовіўся, а цяпер яны гатовыя паехаць у Пекін і пагаварыць пра тое, як змагацца з Трампам і ягонымі бессістэмнымі і непрадказальнымі дзеяннямі», – паведаміў вайсковы эксперт.
Пасля гэтага Алег Жданаў дадаў: «Пекін выклікае Пуціна “на дыван”, і вось гэта вельмі цікавы момант. Я думаю, што Пуціна паставяць цяпер “да сценкі”, і ён павінен будзе ў Пекіне альбо прамаўчаць, яго тады выспяткам пад зад адтуль выкінуць, але тады вайна зрынецца, таму што 80% тавараў падвойнага прызначэння, якія РФ выкарыстоўвае для вытворчасці ўзбраення, – гэта пастаўляецца менавіта Кітаем. Калі Кітай у адзін момант перакрые гэтыя пастаўкі, то цягам некалькіх тыдняў расейскае войска застанецца без боепрыпасаў».
«Або Пуцін павінен будзе ў Пекіне публічна падтрымаць Сі Цзіньпіня супраць Трампа. Вось да чаго “даскакаўся” Пуцін на сёння. Так што яго выклікаюць “на дыван” у Кітай. Візіт Пуціна павінен адбыцца найбліжэйшым часам. Тут ужо не “адбрыкаешся”», – раскрыў сутнасць таго, што адбываецца афіцэр УСУ.