13 красавiка 2025, Нядзеля, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Еўрапейскія турысты скасоўваюць паездкі ў ЗША праз палітыку Трампа

7
Financial Times: Еўрапейскія турысты скасоўваюць паездкі ў ЗША праз палітыку Трампа

Гэта адбіваецца на турыстычнай галіне ЗША, якая забяспечвае 2,5% ВУП краіны.

Колькасць еўрапейскіх падарожнікаў, якія наведваюць ЗША, рэзка знізілася на фоне палітычнага і эканамічнага напружання, а таксама асцярог датычна варожага стаўлення на мяжы пры прэзідэнцтве Дональда Трампа, што ставіць пад пагрозу самыя прыбытковыя авіямаршруты ў свеце.

Паводле звестак Управы міжнароднага гандлю (ITA), колькасць наведвальнікаў з Заходняй Еўропы, якія засталіся ў ЗША прынамсі на адну ноч, у сакавіку ўпала на 17% у параўнанні з мінулым годам.

Паездкі з некаторых краінаў, у тым ліку Ірландыі, Нарвегіі і Нямеччыны, скараціліся больш чым на 20%, як паказаў аналіз звестак ITA, праведзены Financial Times.

Гэтая тэндэнцыя ўяўляе пагрозу для турыстычнай галіны ЗША, якая забяспечвае 2,5% ВУП краіны. Некаторыя авіякампаніі і гатэльныя сеткі ўжо папярэджваюць пра памяншэнне попыту на трансатлантычныя паездкі і «негатыўную рэпутацыю» ЗША сярод патэнцыйных наведвальнікаў.

Таксама, паводле звестак Управы міжнароднага гандлю, агульная колькасць замежных турыстаў, якія наведалі ЗША, у сакавіку знізілася на 12% у гадавым вымярэнні – гэта самае рэзкае падзенне з сакавіка 2021 года, калі падарожжы яшчэ абмяжоўваліся праз пандэмію.

– Толькі за два месяцы [Трамп] разбурыў рэпутацыю ЗША, сярод іншага відаць з падзення колькасці падарожжаў з ЕЗ. Гэта не проста чарговы сур'ёзны ўдар па эканоміцы ЗША, але і рэпутацыйная шкода, якую, магчыма, давядзецца выпраўляць пакаленнямі, – заявіў Пол Інгліш, сузаснавальнік турыстычнага сайта Kayak.

Колькасць турыстаў з Канады таксама знізілася. Напрыклад, такія гарады ЗША, як Лас-Вегас, у 2023 годзе прынялі 1,4 мільёна канадскіх турыстаў, што складае чвэрць усіх замежных наведвальнікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках