Якія курсы даляра і еўра ўстанавілі беларускія абменнікі на выходныя
- 12.04.2025, 17:11
- 3,164

Валюты на гэтым тыдні то даражэлі, то таннелі.
Даляр і еўра на гэтым тыдні то таннелі, то даражэлі на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы. «Люстэрка» паглядзела, у абменніках якіх банкаў цяпер больш выгадна набываць гэтыя валюты. Спойлер: некаторыя банкі ўсталявалі курс продажу амерыканскай валюты ніжэйшы за адзнаку 3,1 рубля.
Вышэйшы за ўсё курс продажу банкамі даляра – 3,145 рубля («АшчадБанк»), а ніжэйшы за ўсё – 3,099 рубля («Банк РРБ», «БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Статусбанк»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валютаў могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «БСБ Банк» – 3,086 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра – 3,56 рубля («Белгазпрамбанк»), а самы нізкі – у «Банк ЗГБ», «Банк РРБ», «БСБ Банк», «Статусбанк»« (3,485 рубля).
Еўра больш выгадна здаваць у «БСБ Банк» – 3,472 рубля.
Курс набыцця банкамі расейскага рубля вышэйшы за ўсё ў «БНБ-Банк», «Статусбанк» – 3,636 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля – 3,7 рубля за 100 расейскіх рублёў («Цэптэр Банк»), а самы нізкі – 3,645 рубля («Банк РРБ», «БСБ Банк», «Статусбанк»).