13 красавiка 2025, Нядзеля, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія прапанавала выдаткаваць замарожаныя актывы РФ на абарону Украіны і Еўропы

1
Гішпанія прапанавала выдаткаваць замарожаныя актывы РФ на абарону Украіны і Еўропы

Гаворка ідзе пра $227 мільярдаў.

Гішпанскі міністр эканомікі Карлас Куэрпа прапанаваў стварыць фонд з выкарыстаннем сродкаў з замарожаных актываў Цэнтрабанка РФ.

Куэрпа адзначыў, што такім чынам можна будзе прафінансаваць маштабныя еўрапейскія абаронныя праекты і ваенную дапамогу Украіне, піша Bloomberg.

– Настаў час для еўрапейскай салідарнасці ў справе падтрымкі Украіны і краінаў ля ўсходняй мяжы Еўропы, – заявіў Куэрпа.

Гішпанскі міністр дадаў, што еўрапейскім краінам трэба ўсім разам інвеставаць у абарону, якая з'яўляецца сапраўдным грамадскім дабром, што «прыносіць карысць нашым грамадзянам і ўмацоўвае нашу эканамічную бяспеку».

Журналісты адзначылі, што напаўненне прапанаванага Гішпаніяй новага фонду будзе адбывацца за кошт замарожаных у Еўропе расейскіх актываў памерам $227 млрд, якія ў асноўным захоўваюцца ў дэпазітарыі Euroclear у Брусэлі. Менавіта за кошт гэтых грошай могуць быць прафінансаваныя пакеты ваеннай дапамогі Украіне.

Выданне падкрэсліла, што ЕЗ неабходна знайсці дадатковыя варыянты для фінансавання шматгадовага недафінансавання абароны. Але супраць ідэі выкарыстання замарожаных расейскіх актываў упарта выступаюць некаторыя краіны, у тым ліку Нямеччына і Бельгія.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках