Трамп выключыў смартфоны і кампутары з-пад дзеяння сваіх узаемных мытаў
49- 12.04.2025, 17:22
- 22,070

Выключэнні тычацца і іншых электронных прыладаў.
Згодна з новым распараджэннем Мытнай і памежнай службы ЗША смартфоны і камп'ютары будуць выключаныя з-пад дзеяння ўзаемных мытаў прэзідэнта Дональда Трампа.
Указанні з'явіліся пасля таго, як раней у гэтым месяцы Трамп увёў 125% тарыфы на прадукцыю з Кітая, што павінна было негатыўна адбіцца на такіх тэхналагічных кампаніях, як Apple, якая вырабляе большасць сваёй прадукцыі ў Кітаі, адзначае Эрын Догерці, палітычны рэпарцёр CNBC News
Новыя тарыфныя ўказанні таксама прадугледжваюць выключэнні для іншых электронных прыладаў і кампанентаў, напрыклад паўправаднікоў, сонечных батарэй, плоскіх тэлевізійных дысплэяў, флэш-назапашвальнікаў, картаў памяці і цвердацельных назапашвальнікаў, якія выкарыстоўваюцца для захоўвання звестак.