ЗША і Іран правялі першыя перамовы пра новую ядзерную ўгоду
2- 12.04.2025, 18:02
- 2,116

Яны доўжыліся больш за дзве гадзіны.
Іран і ЗША правялі першы этап непрамых перамоваў. Бакі абмеркавалі ядзерную праграму Ірана і магчымасць зняцця санкцый, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на IRNA.
МЗС Ірана абвясціла, што першы раўнд перамоваў у Маскаце прайшоў у «канструктыўнай атмасферы і на аснове ўзаемнай павагі».
Паводле звестак выдання, кіраўнікі перамоваў міністр замежных справаў Ірана Абас Аракчытаі і спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф абмяняліся пунктамі гледжання сваіх урадаў датычна іранскай ядзернай праграмы і зняцця санкцый з Ірана праз міністра замежных справаў Амана Бадра бін Хамада Аль-Бусаідзі.
Як вынік перамоваў – бакі дамовіліся прадоўжыць перамовы на наступным тыдні.
Асабістая сустрэча прадстаўнікоў ЗША і Ірана
Паведамляецца, што пасля больш чым дзвюх гадзінаў непрамых перамоваў Аракчы і Уіткаф сустрэліся і асабіста пагутарылі цягам некалькіх хвілінаў, калі яны пакідалі месца правядзення перамоваў і ў прысутнасці Аль Бусаідзі.