Дайсці да Белгарада, Варонежа, Растова
4- 12.04.2025, 19:35
- 8,460

Ваенны экспэрт аб задуме УСУ.
УСУ не ставілі сваёй мэтай глыбокае прасоўванне на расейскай тэрыторыі, калі пачалі аперацыю ў Белгародскай вобласці. Мэтай была разгрузка Сумскага кірунку, дзе ворагу ўдалося ўзяць пад кантроль частку тэрыторыі, растлумачыў ваенны экспэрт і экс-супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
- Трэба прызнаць, што прыблізна 50-55 кв. км Сумскай вобласці мы не кантралюем... Мы разумеем, што там прысутнічаюць войскі, выбіць іх надзвычай складана... Для таго, каб неяк разгрузіць той кірунак, палепшыць становішча нашых вайскоўцаў у Сумскай вобласці, была прынятая пастанова пачаць тое, што пачалося ў Белгародскай вобласці. Гэта невялікая аперацыя, там прыблізна на 13-15 кв. км кантролю нашага. Але тым не менш для расейцаў гэта балюча, і яны вымушаныя часткова разгружаць Сумскі кірунак, перакідваючы свае сілы ў Белгарадскую вобласць, каб неяк спыніць украінскае прасоўванне, - растлумачыў ён у эфіры Radio NV.
Ступак прызнаўся, што першы час украінскае войска было абмежаванае ў рэсурсах і ў людзях:
- Давайце будзем шчырымі: нават калі б там мы не сустрэлі супраціву з боку РФ, у нас няма магчымасцяў, чалавечых рэсурсаў дайсці да Белгарада, да Варонежа, да Растова. Няма такіх магчымасцяў, – заявіў Ступак.