13 красавiка 2025, Нядзеля, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўдача імпартазамяшчэння: у Пуціна ўпрошваюць Boeing вярнуцца ў Расею

10
Няўдача імпартазамяшчэння: у Пуціна ўпрошваюць Boeing вярнуцца ў Расею

РФ засталася без запчастак для самалётаў

Пакуль расейскі дыктатар Пуцін і пракрамлёўская прапаганда паўтараюць ва ўвесь голас аб “поспехах” імпартазамяшчэння і абяцаюць да канца дзесяцігоддзя перавесці палову расейскага парку на самалёты, вырабленыя ў РФ, чыноўнікі Крамля спрабуюць выкарыстаць адноўленыя кантакты з ЗША, каб дамовіцца аб вяртанні амерыканскай кампаніі.

Крэмль заваблівае Boeing у РФ

Журналісты звяртаюць увагу, што на канферэнцыі ў Нью-Дэлі ў сакавіку першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы ў міжнародных справах Вячаслаў Ніканаў заявіў, што хацеў бы вяртання Boeing у Расею для "абнаўлення авіяцыйнага парка і забеспячэння паставак запчастак".

У сваю чаргу, першы віцэ-прэм'ер Дзяніс Мантураў паведаміў у лютым аб гатоўнасці РФ разгледзець магчымасць вяртання Boeing на расейскі рынак, калі карпарацыя выкажа такое жаданне.

The New York Times, каментуючы гэтыя заявы, падкрэсліла, што Расея намякае на магчымае вяртанне Boeing у выпадку "адлігі" пры адміністрацыі Дональда Трампа. Аднак спецыялісты ў авіягаліне выказваюць сумнеў у магчымасці аднаўлення стасункаў, адзначаючы, што шкода, нанесеная вайной, моцна падарваў імідж Расеі ў сусветным карпаратыўным сектары.

Рычард Абулафія, дырэктар кампаніі AeroDynamic Advisory, выказаў гэта так: "Калі б мне давялося выбіраць паміж вяртаннем у Расею і выпіваннем адбельвальніка, я б абраў адбельвальнік".

Як раней не будзе

На думку аглядальнікаў, калі Boeing і надумае вярнуцца на расейскі рынак, яго стасункі з РФ усё роўна не будуць такімі, як да ўварвання Расеі ва Украіну.

Экспэрты таксама дадаюць, што на дзель Расеі прыпадае толькі невялікая частка сусветнага рынку самалётаў і запасных частак. Тым часам Boeing у цяперашні час мае больш за 5500 заказаў на новыя самалёты і актыўна працуе над павелічэннем аб'ёмаў вытворчасці.

Акрамя таго, Расея значна падарвала давер сусветнай авіягаліны, канфіскаваўшы сотні лізінгавых самалётаў у 2022 годзе, што прывяло да шматмільярдных страт для замежных уладальнікаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках