14 красавiка 2025, панядзелак, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка блізка да максімальна зневажальнага становішча»

14
«Лукашэнка блізка да максімальна зневажальнага становішча»

Дыктатар канчаткова перайшоў у ранг палюбоўніц.

Эканаміст Сяргей Чалы распавёў аб новай сітуацыі ў дачыненнях паміж рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна.

Напярэдадні нядаўняга візіту прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына ў Маскву беларускі дыктатар заявіў яму:

- Трэба аддаць належнае, прэзідэнт Пуцін падтрымаў нас ва ўсіх пытаннях, пачынаючы з фінансавых і заканчваючы цэнаўтварэннем на нафту і гэтак далей. Размова ішла аб тым, каб мы адрэгулявалі цану ў пастаўках расейскай нафты, каб нашы прадпрыемствы працавалі. Не трэба там шалёная рэнтабельнасць. 7-8% і гэтак далей…

Падчас візіту трэба папрасіць ва ўрада Расеі, каб гэтыя пытанні былі ўрэгуляваныя канчаткова, бо там былі даручэнні ўраду Расеі зрабіць тое, тое, тое, каб яны былі развязаныя.

Сяргей Чалы пракаментаваў гэтую сітуацыю на канале БРЦ:

- Шмат гаварылася аб залежнасці беларускай эканомікі ад расейскай. Але ж гэта ўжо проста далей няма куды. Адна справа, калі ў цябе застаўся адзін рынак, калі ты просіш зняць бар'еры, уключыць нас у закупы, яшчэ нешта.

Але калі ты кажаш: «А зрабіце так, каб у нас была рэнтабельнасць 7-8%»… І самае смешнае, што гэтая ж логіка, яна ж гучыць і не толькі наконт нафты. «Зеркало» апублікавала гісторыю: на леташніх перамовах што да экспарту калійных угнаенняў у Кітай расейскія вытворцы казалі, што туды нельга пастаўляць занадта шмат, інакш кошт вельмі моцна ўпадзе. А нашы казалі: мы згодныя на гэта пайсці, але давайце вы нам за гэта заплаціце.

Ну, гэта ж тое самае. Гэта настолькі блізка да максімальна зневажальнага становішча, калі наступным крокам і апошнім будзе: «А давайце вы проста нам плаціць будзеце». «А давайце будзеце нас утрымоўваць».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках