Арэнбуржская ЦЭЦ загадкава ўзарвалася
12- 13.04.2025, 14:30
- 19,660

З’явіліся новыя кадры.
Раніцай у нядзелю, 13 красавіка, у расейскім Арэнбургу адбылося загадкавае здарэнне на Сакмарскай цеплаэлектрацэнтралі (ЦЭЦ), якая забяспечвае цяплом амаль 80% горада.
Новыя кадры даступныя на Telegram-канале «Украіна 365».
Відавочцы паведамляюць аб магутным выбуху прыкладна а 5-й раніцы паводле мясцовага часу, пасля якога станцыю ахапіў агонь.
У мясцовых чатах пачаліся панічныя чуткі аб тым, што ЦЭЦ была атакаваная беспілотнікамі. Знайшліся нават такія «відавочцы», якія чулі гудзенне БПЛА перад выбухам.
Аднак сапраўдныя прычыны здарэння выявіліся банальнымі. Паводле звестак расейскага МНС, выбух і пажар на Сакмарскай ЦЭЦ - гэта вынік «замыкання на трансфарматарнай падстанцыі».
Праблемы на ЦЭЦ не дзіўныя, бо яна была ўведзеная ў эксплуатацыю 60 гадоў таму і яе тэхнічны стан, мяркуючы з усяго, вымушае жадаць лепшага.
ЦЭЦ размешчаная ў паўночнай частцы Дзяржынскага раёна горада Арэнбурга. Яна забяспечвае амаль 80 адсоткаў цеплавых патрэбнасцей горада, уключаючы ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне.