Кіт Келаг: Расея перайшла рысу
45- 13.04.2025, 22:12
- 37,748

Спецпрадстаўнік Трампа адрэагаваў на ўдар РФ па Сумах.
Сёння войскі Расеі ўдарылі балістыкай па Сумах, у выніку чаго ёсць шмат загінулых і пацярпелых. Гэты напад «пераходзіць усякую рысу прыстойнасці».
Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік Трампа ва Украіне Кіт Келаг, паведамляе Charter97.org са спасылкай на ягоны пост у сацсетцы Х.
«Сённяшняя атака расейскіх войскаў на цывільныя аб'екты ў Сумах у Вербную нядзелю пераходзіць усякую рысу прыстойнасці. Дзясяткі мірных жыхароў забітыя і параненыя», – піша генерал.
Ён дадаў, што як былы военачальнік разумее, што такое мэтанакіраваныя ўдары, адзначыўшы, што гэта няправільна.
«Вось чаму прэзідэнт Трамп так старанна працуе над тым, каб пакласці канец гэтай вайне», – рэзюмаваў Келаг.