CША вядуць перамовы са 130 краінамі наконт мытаў
5- 13.04.2025, 18:34
- 2,902

У тым ліку з Кітаем.
З адміністрацыяй ЗША звязаліся 130 дзяржаваў і заявілі пра сваё жаданне весці перамовы наконт мытаў. ЗША ўжо пачалі з імі дыскусію. Пра гэта заявіў дырэктар Нацыянальнай эканамічнай рады Белага дому Кевін Хасет.
«Ёсць працэс, звязаны з Кітаем. Ён знаходзіцца ў стане, які нараджаецца», – сказаў Хасет у эфіры CNN (відэа апублікаванае ў сацсетцы Х).
Сёння, 13 красавіка, міністр гандлю ЗША Говард Лютнік паведаміў, што ЗША пачалі весці з Кітаем «мяккі дыялог» праз пасярэднікаў наконт гандлёвых стасункаў.
9 красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адклаў на 90 дзён увядзенне люстраных мытаў у дачыненні да больш як 75 краінаў. У адказ Еўразвяз прыпыніў увядзенне контрзахадаў у дачыненні да ЗША. Кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен удакладніла, што ЕЗ хоча даць шанец перамовам са спадаром Трампам. Датычна кітайскіх тавараў тарыфы былі павялічаныя са 125 адсоткаў да 145 адсоткаў.