«Мне стала сорамна за нашу медыцыну»
33- 13.04.2025, 22:19
- 21,038

Беларуска абурылася спісам рэчаў для платных родаў.
Беларуска паскардзілася ў Threads, што ёй загадалі прынесці на платныя роды цэлы набор медычных тавараў. У спісе і туалетная папера, і пакет для паследу.
«Мне стала сорамна за нашую медыцыну. Чаму я павінна ў радзільню купіць яшчэ катэтар і пластыр? Дзе бюджэт? Жадаецца проста задаць гэтае пытанне вышэйстаячым адказным асобам. У вас мусіць быць закуп на гэта ўсё.

І Бінга… Апошні пункт - пакет для паследу я павінна прынесці таксама свой. Добра я акушэрка і ведаю памеры паследу, але хтосьці ж не ў курсе. Гэта ганьба. Добра калі б я хацела асаблівы катэтар - ок, купляй. Гэта такія рэчы, на якія ну сапраўды павінен быць бюджэт і заўсёды павінна быць у наяўнасці!», — напісала беларуска.
Паслед - элементы яйка, якія ўключаюць плацэнту, плодную абалонку, тонкія варсінкі для прымацавання да маткі (харыён), пупавіну.
Далей яна адзначыла, што пакет з Wildberries для паследу наўрад ці падыдзе, бо ён павінен быць са спецыяльнай маркіроўкай.
«У мяне шок. Іду на платныя роды, аддаю не малыя грошы, дык яшчэ і катэтар з пакетам нясі ім. Мне не шкада, я куплю, не праблема. Але, як па мне, павінна быць сорамна радзільні за такое. Прычым радзільны дом не самага маленькага горада (не буду казаць якога, хаця вельмі хочацца, каб нехта з кіраўніцтва ўбачыў)», — дадала парадзіха.
Пазней яна паведаміла, што ўсё адбылося ў восьмым па колькасці насельніцтва горадзе Беларусі. Відаць, гаворка пра Баранавічы. Падобны спіс можна як раз знайсці на сайце мясцовай радзільні. У канцы чамусьці напісана, што ў выпадку знікнення каштоўных рэчаў адміністрацыя адказнасці не нясе.