Карлас Алькарас стаў пераможцам «Мастэрса» ў Манака
- 13.04.2025, 19:18
- 1,110

Гішпанскі тэнісіст выйграў 18-ты тытул у адзіночным разрадзе ў кар'еры і другі ў сезоне.
Гішпанскі тэнісіст Карлас Алькарас стаў пераможцам турніру серыі "Мастэрс" у Манака.
У вырашальным матчы Алькарас, які атрымаў другі нумар пасеву, падолеў 16-ю ракетку свету італьянца Ларэнца Музэці. Гульня завяршылася з лікам 3:6, 6:1, 6:0. Падчас трэцяй партыі Музэці спатрэбіўся медычны тайм-аўт праз праблемы з цягліцамі сцягна, але ён дайграў сустрэчу.
Алькарас выйграў 18-ы тытул у адзіночным разрадзе ў кар'еры і другі ў сезоне. Ён упершыню перамог на турніры ў Монтэ-Карла. З панядзелка 21‑гадовы гішпанец падымецца з трэцяга на другі радок у рэйтынгу ATP. 23‑гадовы Музэці правёў шосты фінал у кар'еры і першы — на "Майстэрсе".
Тэнісісты згулялі адзін з адным у туры ў пяты раз, лік асабістых сустрэч 4 -1 на карысць Алькараса.