Міністр абароны Эстоніі: Больш за шэсць краін гатовыя адправіць свой кантынгент ва Украіну
2- 13.04.2025, 20:06
- 3,966

Краіны "кааліцыі ахвочых" абмяркоўваюць гэтае пытанне.
Міністр абароны Эстоніі Ханна Пеўкур заявіў, што больш за шэсць краін гатовы разгарнуць свой кантынгент ва Украіне для забеспячэння міру і бяспекі.
Падчас інтэрв'ю для «Радыё Свабода», апублікаванага ў нядзелю, 13 красавіка, Пеўкур адзначыў, што зараз краіны «кааліцыі ахвочых» не маюць гатовага плана па разгортванні сваіх войскаў на тэрыторыі Украіны. Яны, са слоў міністра, яшчэ знаходзяцца ў працэсе планавання.
«Я таксама не згодны з тым, што толькі шэсць краін гатовыя да разгортвання. Такіх сапраўды больш», - заявіў Пеўкур.
У той жа час ён зазначыў, што для гэтага неабходна развязаць некаторыя пытанні. Па-першае, як зазначыў эстонскі міністр, Украіна павінна звярнуцца з просьбай аб прысутнасці еўрапейскіх сіл.
Акрамя гэтага, неабходна вырашыць, які мандат будуць мець еўрапейскія сілы, якія будуць правілы вядзення баявых дзеянняў, і ці павінен дзейнічаць рэжым спынення агню.
"Калі мы зможам вырашыць гэтыя пытанні, а таксама некаторыя іншыя - між іншым па вайсковаму планаванню, - тады мы зможам убачыць значна большую колькасць краін, гатовых быць ва Украіне, каб аднаўляць украінскія сілы і засяродзіцца, як я ўжо казаў, менавіта на гэтым", - падкрэсліў Пеўкур.
У той жа час ён дадаў, што лепшае стрымліванне - гэта моцнае і баяздольнае войска Украіны.
10 красавіка інфармагенцтва AFP са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў пісала, што зараз каля шасці дзяржаў, уключаючы Вялікую Брытанію, Францыю і краіны Балтыі, заявілі аб гатоўнасці разгарнуць свае войскі ва Украіне ў рамках патэнцыйнай міратворчай місіі.
10 красавіка ў Брусэлі міністры абароны "кааліцыі ахвочых" правялі новыя перамовы што да магчымага разгортвання войскаў для забеспячэння спынення агню ва Украіне.