15 красавiка 2025, aўторак, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі рэзка адрэагаваў на ўдар РФ па Сумах у Вербніцу

24
Зяленскі рэзка адрэагаваў на ўдар РФ па Сумах у Вербніцу
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны назваў расейскіх вайскоўцаў "адбітымі сволачамі".

У відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў аб дэталях расейскага ракетнага абстрэлу Сум 13 красавіка.

Аб гэтым інфармуе Charter97.org са спасылкай на тэлеграм-канал прэзідэнта Украіны.

«Сумы. На гэты час вядома аб 34 забітых. Мае спачуванні ўсім родным і блізкім.

Гэта былі дзве расейскія балістычныя ракеты. Першая трапіла ў будынак - адзін з будынкаў універсітэта. Другая разарвалася фактычна над вуліцай. 117 чалавек былі параненыя, у тым ліку дзеці і, між іншым, дзяўчынка дваццаць пятага года нараджэння. Лекары, усе медычныя работнікі робяць максімум, каб дапамагчы, каб як мага больш выратаваць. Я ўдзячны ўсім службам, якія за лічаныя хвіліны былі на месцы і пачалі выратавальныя працы.

Удар прыпаў прама па цэнтры горада. У Вербніцу. Толькі абсалютна адбітая сволач можа рабіць такое», - падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках