15 красавiка 2025, aўторак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Габоне прайшлі першыя пасля дзяржперавароту выбары

У Габоне прайшлі першыя пасля дзяржперавароту выбары

У выбарах былі зарэгістраваны восем кандыдатаў.

Прэзідэнт пераходнага перыяду генерал Брыс Алігі Нгема, паводле папярэдніх вынікаў, здабыў перамогу на выбарах у Габоне. Яго кандыдатуру падтрымалі 90% выбарцаў, вынікае са звестак Міністэрства ўнутраных спраў краіны, якія публікуе Al Jazeera.

Усяго для ўдзелу ў выбарах былі зарэгістраваныя восем кандыдатаў.

Выбары прэзідэнта ў Габоне прайшлі 12 красавіка. Яны праводзяцца ўпершыню пасля дзяржаўнага перавароту ў жніўні 2023 года, у выніку якога прэзідэнт Алі Бонга Андымба быў скінуты групай вайскоўцаў.

Прэзідэнтам Габона на час двухгадовага пераходнага перыяду 50-гадовы Нгема афіцыйна стаў у верасні 2023 года. Пасля гэтага створаны паўстанцамі камітэт па пераходзе і аднаўленні дзяржаўных інстытутаў закрыў межы і распусціў усе дзяржаўныя інстытуты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках