Сцяг Украіны застаўся цэлым сярод руін у Сумах
4- 13.04.2025, 21:13
- 6,176

Відэафакт.
Сярод руін з прычыны расейскага ўдару па Сумах 13 красавіка застаўся цэлым сцяг Украіны.
Пра гэта паведамляе ДСНС Украіны.
«У Сумах расейская атака забрала жыцці нявінных людзей... але сярод руін застаўся цэлым сцяг Украіны. Гэта знак. Гэта сімвал. Мы стаім. І выдужаем. Мы - нязломныя. Мы пераможам!» - напісалі ў ДСНС.
Нагадаем, у выніку ракетнай атакі па цэнтры горада Сумы 13 красавіка 2025 года - 34 чалавекі загінулі і 115 паранены.

