Нямеччына гатовая перадаць Taurus Украіне
5- 14.04.2025, 10:23
- 11,792

Крылатыя ракеты вялікай далёкасці дапамогуць знішчыць Крымскі мост.
Будучы канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц паўтарыў, што гатовы ўхваліць перадачу Украіне крылатых ракет вялікай далёкасці Taurus у рамках абароннай падтрымкі.
Пра гэта паведамляе Financial Times.
Нямецкі палітык, які ў наступным месяцы павінен уступіць на пасаду канцлера, падкрэсліўшы неабходнасць паставіць Украіну "на перадавую" і прымусіць расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пайсці на саступкі і спыніць вайну.
Мэрц = асудзіў расейскі ракетны ўдар па горадзе Сумы, які быў ажыццёўлены 13 красавіка, на Вербную нядзелю. Ён назваў такі абстрэл "сур'ёзным ваенным злачынствам", і дадаў, што Украіне патрэбна дапамога, каб "прасунуцца" ў канфлікце.
Адказваючы на пытанне, ці выканае ён папярэдні заклік да ФРГ аб перадачы Украіне ракет Taurus, аб якіх афіцыйны Кіеў даўно прасіў Бэрлін, Мэрц адзначыў, што гатовы гэта зрабіць, калі гэта будзе праведзена ў каардынацыі з еўрапейскімі супольнікамі.
“Нашыя еўрапейскія партнёры пастаўляюць ужо крылатыя ракеты. Брытанцы гэта робяць, французы гэта робяць, і амерыканцы ўсё роўна гэта робяць”, - сказаў ён грамадскаму вяшчальніку ARD у нядзелю ўвечары.
Таксама Мэрц дадаў, што гэта павінна быць "супольна ўзгоднена, і калі пагодзяцца, то Нямеччына павінна ўзяць удзел".
Каментуючы намаганні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўкдасці мірнае пагадненне паміж Расеяй і Украінай, будучы канцлер ФРГ папярэдзіў, што Пуцін не будзе "станоўча рэагаваць на слабасць і мірныя прапановы".
Мэрц адзначыў, што ўдар па Сумах, у выніку якога загінула сама меней 34 цывільныя асобы і 117 атрымалі раненні - гэта "тое, што Пуцін робіць з тымі, хто кажа яму аб спыненні агню".
Таксама нямецкі палітык дадаў, што ў "нейкі момант (Пуцін) павінен прызнаць безнадзейнасць гэтай вайны, а гэта азначае, што мы павінны дапамагчы Украіне".
У нядзелю Мэрц не толькі заявіў аб гатоўнасці паставіць ракеты Taurus для Украіны, але таксама выказаў меркаванне, што яны могуць быць выкарыстаныя для ўдараў па такіх цэлях, як незаконна пабудаваны расейскімі захопнікамі Крымскі мост, які лічыцца "знакам акупацыі" Пуціным украінскай паўвыспы ў 2014 годзе.
Далёкасць палёту ракет Taurus - 500 км, ATACMS - да 300 км, Storm Shadow / SCALP-EG - ад 140 да 550 км.