Інфляцыя ў Беларусі выйшла з-пад кантролю
14- 14.04.2025, 9:27
- 15,968

Кошты сезонных прадуктаў б'юць рэкорды.
У сакавіку 2025 года інфляцыя ў Беларусі склала 5,9% год да года пасля 5,6% у лютым, паведамляе Еўразійскі банк развіцця.
Больш за ўсё на рост інфляцыі паўплывала падвышэнне кошту харчовых тавараў. Падаражанне склала 7,5% г/г у сакавіку пасля 6,7% г/г месяцам раней.
Эканамісты назвалі дзве прычыны, праз якія рост коштаў паскорыўся: гэта "звязана як з павышэннем цэн сезонных тавараў, так і паслабленнем беларускага рубля да расейскага (асноўны імпарт харчавання ідзе з РФ) у апошнія месяцы".