15 красавiка 2025, aўторак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія і ЕЗ плануюць падпісаць пакт аб абароне і бяспецы

Брытанія і ЕЗ плануюць падпісаць пакт аб абароне і бяспецы

Ужо ў траўні.

На саміце 19 траўня Брытанія і Еўразвяз могуць падпісаць пакт аб абароне і бяспецы, які дазволіць брытанскім зброевым кампаніям удзельнічаць у супольных закупках узбраенняў.

Аб гэтым стала вядома Financial Times.

Пагрозы прэзідэнта Дональда Трампа не абараняць супольнікаў з NАТО і яго намёкі на адрас Расе прымусілі еўрапейскія краіны калектыўна пераўзброіцца і павялічыць свае абаронныя выдаткі, а таксама абмеркаваць, як аб'яднаць сілы і сродкі, каб лепш за ўсё абараніць Украіну пасля магчымай мірнай дамовы пры пасярэдніцтве ЗША.

"Кааліцыя смелых" на чале з Францыяй і Вялікабрытаніяй праклала шлях да падпісання пакта ў наступным месяцы на саміце лідараў ЕЗ з прэм'ерам Брытаніі Кірам Стармерам - першай такой сустрэчы пасля Brexit.

“Што да абароны, брытанцы, фактычна, “вярнуліся ў сям'ю”, - сказаў адзін з дыпламатаў ЕЗ.

Амбасадары ЕЗ сустрэліся ў пятніцу ў рамках падрыхтоўкі да саміту, і чатыры дыпламаты заявілі, што большасць сталіц заклікаюць да падпісання пакта аб абароне і бяспецы ў дадатак да больш шырокай заявы ў геапалітычных пытаннях.

Еўрапейская камісія зрабіла такі дакумент перадумовай для ўдзелу Вялікабрытаніі ў прапанаванай крэдытнай праграме на суму 150 млрд еўраў, якую ўрады могуць выкарыстоўваць для вайсковых закупак.

На знак цеснай каардынацыі дзеянняў міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Хілі на мінулым тыдні быў адным з арганізатараў сустрэчы "кааліцыі ахвочых" у Бруселі са сваім французскім калегам, пасля чаго адбылася сустрэча Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны пад супольным старшынствам з яго нямецкім калегам.

У той жа час брытанскі міністр фінансаў Рэйчэл Рыўз далучыўся да міністраў фінансаў ЕЗ у Варшаве ў выходныя, каб выказацца "за паглыбленне супрацоўніцтва з нашымі еўрапейскімі супольнікамі ў сферы фінансавання абароны".

Сталіцы ЕЗ таксама імкнуцца закончыць працу над двума іншымі пагадненнямі з Вялікабрытаніяй, якія будуць ахопліваць такія пытанні, як энэргетыка, міграцыя і рыбалоўства.

Апошняе з'яўляецца спрэчным пытаннем для Францыі, Даніі і некаторых іншых прыбярэжных краін ЕЗ, якія хочуць захаваць свой доступ да водаў Вялікабрытаніі пасля таго, як тэрмін дзеяння пагаднення закончыцца ў 2026 годзе. Французская пазіцыя, пацверджаная падчас дыскусіі паслоў ЕЗ у пятніцу, палгае ў тым, што кожная спроба Вялікабрытаніі перагледзець узровень доступу ЕЗ да брытанскіх рыбалоўных вод зацемніць больш шырокія перамовы, у тым ліку аб абароне.

“Вайна, Трамп і пераўзбраенне Еўропы збліжаюць Францыю і Вялікабрытанію. Але нам патрэбная добрая воля ў некаторых іншых пытаннях, каб зблізіць ЕЗ і Вялікабрытанію”, – сказаў дыпламат.

Са слоў дыпламатаў, і Парыж, і Лондан знаходзяцца пад ціскам, каб знайсці кампраміс, у той час як іншыя сталіцы сцвярджаюць, што было б смешна, калі б правы на рыбалку - палітычна адчувальнае, але эканамічна нязначнае пытанне - перашкаджала больш шчыльнаму супрацоўніцтву ў такім важным пытанні, як еўрапейская бяспека.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках