ЕЗ накіраваў у Вашынгтон перамоўніка ў надзеі дамовіцца пра тарыфы
- 14.04.2025, 10:13
- 1,168

Брусэль ужо замарозіў свае гандлёвыя мыты ў адказ.
ЕЗ паспрабуе зноў пачаць перамовы са Злучанымі Штатамі. Брусэль ужо замарозіў свае гандлёвыя мыты ў адказ пасля частковага прыпынення тарыфаў Дональдам Трампам, паведамляе Bloomberg.
Сёння гандлёвы прадстаўнік ЕЗ Марош Шэфчовіч сустрэнецца са сваімі калегамі ў Вашынгтоне, спадзяючыся, што частковае замірэнне можа прывесці да некаторых змястоўных перамоў.
Дыялог можа нават паслужыць скарачэнню збораў ніжэй за цяперашнія 10% пасля таго, як прэзідэнт ЗША выказаў меркаванне, што могуць быць "выключэнні".
Паездка павінная даць лепшае ўяўленне аб гатоўнасці адміністрацыі ЗША да перамоў і яе прыярытэтах, сказаў агенцтву Bloomberg высокапастаўлены ўрадавы чыноўнік.
Але, нягледзячы на неаднаразовыя заклікі да еўрапейскага адзінства, у ЕЗ кансэнсусу аб тым, наколькі далёка блок павінен зайсці з саступкамі ці як адпомсціць, калі перамовы праваляцца.
Прэзідэнтка ЕЦБ Крысціна Лагард сказала міністрам фінансаў ЕЗна выходных устрымацца ад празмерных каментароў і дазволіць камісіі ажыццяўляць сваю выключную кампетэнцыю ў сферы гандлю.