15 красавiка 2025, aўторак, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пенсіянера са Столінскага раёна 92 унукі

15
У пенсіянера са Столінскага раёна 92 унукі

Здаецца, гэта рэкорд.

У вялікай сям'і Бруцкіх ёсць цэлых 11 ордэнаў Маці. І калі б у Беларусі выдавалі ордэн "Ганаровага дзядулі", глава сям'і - Андрэй Бруцкі - сапраўды змог бы на яго прэтэндаваць. У мужчыны 15 дзяцей, 92 унукі і 33 праўнукі. Самаму малодшаму сямейніку - паўгода. З пенсіянерам паразмаўляў obzoor.by.

Жыве 84-гадовы Андрэй Данілавіч у Столінскім раёне ў аграгарадку Белавуша. Ён да гэтага часу працуе на ўласным млыне – ужо блізу 20 гадоў. Амаль ва ўсіх ягоных дзяцей таксама вельмі вялікія сем'і, толькі ў дваіх па два дзіцяці, у астатніх — ад 4 да 11. Большасць жывуць у Столінскім раёне. У адным класе ў школе часта вучацца па трое-чацвёра стрыечных братоў і сясцёр. А быў перыяд, калі цётка вучылася разам з пляменніцай.

Жонка Андрэя Данілавіча памерла 11 гадоў таму. Ён і зараз успамінае: калі ў жонкі здарыўся інсульт, каля яе ў шпіталі кругласутачна дзяжурылі па два прадстаўнікі сям'і. У бальніцы ўвесь персанал дзівіўся такому клопату.

- Як вы адзначаеце дні нараджэння, калі столькі сваякоў блізкіх?

- Дні нараджэння мы не святкуем. Ні я, ні жонка, ніхто не святкаваў. У нас гэта не прынята. А для падарунка не абавязкова чакаць дня нараджэння, у любы час можна.

На пытанне, ці паўтараюцца ў сям'і імёны, мужчына расказвае, што так. Так, у кожным пакаленні абавязкова ёсць Андрэй Данілавіч ці Данііл Андрэевіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках