Сэнатар Грэм: Трэба нанесці ўдар па эканоміцы РФ і краінах, якія падтрымліваюць Пуціна
8- 14.04.2025, 10:38
- 9,602

Рэспубліканец агучыў прапанову, якая можа дапамагчы пакласці канец вайне ва Украіне.
Сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм пракаментаваў ракетныя ўдары Крамля па цэнтры Сум, назваўшы гэтую падзею «барбарскім нападам на вернікаў».
На сваёй старонцы ў сацсетцы Грэм напісаў: "Пуцін і мір, відавочна, не ўпісваюцца ў адну прапанову".
Удар па Сумах - яркі прыклад таго, як Пуцін “усімі сіламі” імкнецца “скончыць” вайну ва Украіне, адзначыў сэнатар.
Калі найбліжэйшым часам не адбудзецца цуду, то адзіная надзея пакласці канец вайне — гэта "нанесці ўдар па эканоміцы РФ і краінам, якія падтрымліваюць Пуціна", дадаў ён.
Практычна аналагічную заяву пасля ўчорашніх падзей у Сумах зрабіў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. З ягоных слоў, ракетны ўдар Крамля паказаў, што Пуцін не паважае ні міжнароднае права, ні гуманітарныя нормы.
Падзеі ў Сумах таксама пракаментаваў дзяржсакратар ЗША. Марка Рубіё заявіў, што менавіта з-за падобных удараў Трамп імкнецца як мага хутчэй закончыць вайну ва Украіне.
Спецпрадстаўнік ЗША Кіт Келаг падкрэсліў, што атака на Сумы "пераходзіць усе межы прыстойнасці".