«Пакінуў ежу на талерцы - плаці?»
15- 14.04.2025, 10:57
- 11,732

Госць здзівіўся штрафу ў менскай рэстарацыі з безлімітам.
Установы з безлімітам ежы - гэта як гатэльны сняданак, толькі ехаць далёка ўжо не трэба. Наведвальнікам даюць магчымасць пакаштаваць шмат страў за фіксаваную плату - праўда, гэта можа быць не канчатковая сума.
— Наспела цікавае пытанне. У адной з рэстарацый Менска ёсць меню «безліміт», дзе за 125 рублёў з чалавека ўваходзіць безліміт ежы і салатаў.
На сайце ўстановы ён заўважыў умовы безліміту, у якіх прапісаны цікавыя дэталі.
- Ежу выносіць нельга пад маркай, што яна сапсуецца і будзе нясмачная. І ёсць штраф за пакінутую ежу, за кожныя 200 грамаў ежы, што не з'ядуць госці, - 15 рублёў.

Цікава, наколькі законныя такія правілы?
Ва ўмовах безліміту сапраўды прапісаная забарона выносіць ежу і штраф за недаедзеныя стравы.
Што рабіць, калі проста не спадабаўся смак ежы і не хочаш яе есці, не ўдакладняецца.
«Онлайнер» папрасіў пракаментаваць сітуацыю юрыстку Таццяну Рэвінскую. Калі коратка: забарона на вынас ежы цалкам дапусцімая, а вось штрафы за стравы, якія засталіся на талерцы, выглядаюць сумнеўна.
— У адпаведнасці з Правіламі продажу асобных тыпаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, якія зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 22 ліпеня 2014 года нумар 703, парадак і ўмовы продажу тавараў, ажыццяўлення грамадскага харчавання ўстанаўліваюцца прадаўцамі самастойна. Безумоўна, гэта павінна адпавядаць патрабаванням заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў.
Сапраўды, нярэдка кавярні праводзяць мерапрыемствы паводле прынцыпу «безлімітная ежа фіксаваным коштам»: заплаціўшы за ўваход фіксаваную суму, госць атрымлівае доступ да швэдскага стала з неабмежаванай колькасцю ежы.
З улікам таго, што ўстанова самастойна вызначае парадак і ўмовы ажыццяўлення грамадскага харчавання, у дачыненні да гэтага выпадку ўсталяванне забароны на вынас ежы цалкам сабе дапушчальнае, паколькі, па-першае, гэта парушае гігіену, а па-другое - выглядае з боку не вельмі прывабна.
А вось што тычыцца штрафу за недаедзеную порцыю, то такая ўмова сумнеўная.
— Згодна з тым жа Правілам (п.10), прадавец абавязаны своечасова давесці да ведама пакупнікоў неабходную і праўдзівую інфармацыю аб таварах, прадукцыі грамадскага харчавання, у тым ліку звесткі аб іх кошце. (п.20).
Пры такіх умовах штрафу, вызначаных установай, уяўляецца, што пакупнік наўрад ці будзе мець дакладную інфармацыю наконт кошту прадукцыі.