16 красавiка 2025, Серада, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва выклікае «на дыван» расейскага пасла

1
Літва выклікае «на дыван» расейскага пасла

Праз удар па Сумах.

Міністэрства замежных спраў Літвы выклікала прадстаўніка пасольства Расеі ў Вільні пасля ўдару па Сумах, у выніку чаго загінулі сама меней 34 чалавекі.

Заяву замежнапалітычнага ведамства краіны цытуе літоўскі вяшчальнік LRT.

У МЗС Літвы заявілі, што "тыя, хто стаіць за гэтым ударам, не пазбегнуць правасуддзя", а затым выклікалі прадстаўніка пасольства Расеі ў Вільні.

"Адказнасць таксама падзяляюць усе, хто працуе на злачынны рэжым Крамля, у тым ліку расейскія дыпламаты", - адзначылі там.

На вечар нядзелі колькасць загінулых у выніку двух удараў па Сумах 13 красавіка ўзрасла да 34, пацярпелі 117 чалавек, з іх 15 дзяцей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках