15 красавiка 2025, aўторак, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калас заклікала ўзмацніць падтрымку Украіны

Калас заклікала ўзмацніць падтрымку Украіны
Кая Калас

У Люксембургу праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў ЕЗ.

14 красавіка ў Люксембургу праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў ЕЗ. На ёй Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас заклікала ўзмацніць падтрымку Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Дыпламатычнай службы ЕЗ.

«Вядома, мы пачнём з Украіны. Мы бачым смяротныя напады ў гэтай вайне, гінуць мірныя жыхары. І ўжо мінуў месяц, як Украіна пагадзілася на безумоўнае спыненне агню. Мы не бачым гэтага з расейскага боку. Відавочна, што нам трэба больш падтрымліваць Украіну, і я рада бачыць, што мы ўжо маем дзве траціны маёй ініцыятывы па боепрыпасах», - сказала Калас.

Яна дадала, што сёлета еўрапейскія краіны ўжо выдалі 23 мільярды еўраў. Гэта больш, чым летась. Але гэтага не дастаткова.

«Мы таксама павінны ціснуць на Расею, каб яна спыніла гэтую вайну», – дадала Калас.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках