15 красавiка 2025, aўторак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачынаюць адключаць ацяпленне

3
У Беларусі пачынаюць адключаць ацяпленне

Калі і ў якім горадзе.

У найбліжэйшыя дні слупок тэрмометра ў горадзе падымецца вышэй за +20 градусаў, а да пятніцы сіноптыкі прагназуюць +26°С.

Каб не дапусціць "ператопаў" і нерацыянальнага выкарыстання паліўна-энэргетычных рэсурсаў, Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт узгадніў адключэнне сістэм ацяплення з 15 красавіка.

Падача цяпла ў першую чаргу будзе спынена ў грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя арганізацыі, у другую - у агульнагарадскія лазні, тэатры, установы адукацыі (за выключэннем школ і дзіцячых садкоў), інтэрнаты, жыллёвы фонд, у трэцюю - гатэлі, бібліятэкі, дзяржаўныя архівы, музеі, установы сацзабеспячэння, дзіцячыя дашкольныя ўстановы адукацыі, спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы.

Летась ацяпленне ў прамысловых арганізацыях абласнога цэнтра пачалі адключаць з 2 красавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках