Сіноптыкі паабяцалі беларусам «доўгі перыяд цяпла» да +26°C
1- 14.04.2025, 22:25
- 6,570

Будзе паступаць цёплае паветра з поўдня.
Паводле звестак еўрапейскай мадэлі ЕСМWF, у Беларусь з 13 красавіка і ўвесь наступны тыдзень да 20 красавіка будзе паступаць цёплае паветра з поўдня. Усё дзякуючы дзвюм барычным утварэнням. Пра гэта паведаміў «Тэлеграф» са спасылкай на спецыялізаваны канал надвор'я Метэавайб. Іншы ж ТГ-канал Nadvorie папярэдзіў адну катэгорыю жыхароў краіны пра адну сезонную непрыемнасць. А што гавораць у Белгідрамеце? Пра усё па парадку. У нашым прагнозе не толькі надвор'я.
Як паведаміў Метэавайб, жыхароў краіны чакае «доўгі перыяд цяпла» з перавышэннем нормы на 4-7°С.
«Беларусь у найбліжэйшы тыдзень апынецца паміж дзвюма барычнымі ўтварэннямі: шырокім антыцыклонам над поўднем ЕТР і шматцэнтравай цыкланічнай дэпрэсіяй на паўночным захадзе Еўропы», - растлумачылі сіноптыкі ТГ-канала.
Цяпло і дажджы ў першай палове тыдня
Са звестак еўрапейскай мадэлі, у першай палове тыдня з 14 красавіка месцамі па тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Аднак не ўсюды.
У Белгідрамеце, таксама пацвердзілі надыход прыемнага надвор'я. Дзяржаўныя метэаролагі ўпэўнены, што ў панядзелак тэмпература ў Беларусі вырасце да +14..+20°С. Хаця ўночы будзе ад +1 да +10°C. Дажджы там спрагназавалі толькі «месцамі» і «невялікія» праз малаактыўны франтальны падзел.
У аўторак, 15 красавіка, слупок тэрмометра не перастане ісці ўгару. А гэта значыць, упэўнены ў Белгідрамеце, што тэмпература паветра ўночы будзе вагацца ў межах +3..+10°С, удзень жа паветра прагрэецца ад +15°С па ўсходзе да +23°С па захадзе Беларусі. Дажджы ў аўторак паабяцалі толькі па поўначы краіны.
У сераду, 16 красавіка, могуць аб'явіцца і навальніцы, кароткачасовыя дажджы. Гэта можа адбыцца з-за «ўплыву франтальнага падзелу, які перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы», мяркуюць у Белгідрамеце.
Праз яго ж вецер можа ўзмоцніцца да моцнага парывістага. Тэмпературу ў метэаралагічнай дзяржслужбе паабяцалі ад +4..+11°С уначы да +12..+18°С удзень, а ў некаторых месцах нават да +19..+23°С.
Што ў другой палове тыдня?
Традыцыйна, Белгідрамет не радуе беларусаў прагнозамі больш, чым на 3 дні. Аднак у ТГ-канале Метэавайб са спасылкай на ўсё тую ж мадэль ЕСМWF прадраклі «па-сапраўднаму летнія тэмпературы»: +20..+26°С.
«Толькі да канца тыдня, у асноўным па захадзе, можа павялічыцца імавернасць кароткачасовых дажджоў і навальніц», - удакладнілі экспэрты, а затым узрадавалі, што яшчэ праз тыдзень мадэль ЕСМWF паказала «высокую імавернасць працягу станоўчай тэмпературнай анамаліі з перавышэннем нормы на 3°С і больш, таму цяпло да нас.