17 красавiка 2025, Чацвер, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік з РФ учыніў скандал на чэмпіянаце Еўропы ў барацьбе

3
Чыноўнік з РФ учыніў скандал на чэмпіянаце Еўропы ў барацьбе

Эмацыйна адрэагаваў на змену грамадзянства аднаго са спартоўцаў.

Прэзідэнт Федэрацыі спартыўнай барацьбы Расеі Міхаіл Маміашвілі зладзіў канфлікт з былым расейскім барцом Чэрменам Валіевым, які прадстаўляе Албанію, на чэмпіянаце Еўропы ў Славакіі, піша zn.ua.

Валіеў стаў пераможцам ЧЕ ў вагавой катэгорыі да 74 кг у вольнай барацьбе, а ўзнагароджваў прызёраў спаборніцтваў Маміашвілі.

Расейскі чыноўнік нешта выказаў Валіеву, а затым у грубай манеры павесіў яму на шыю медаль і ўручыў букет. Пазней стала вядома, што за кулісамі паміж імі адбыліся разборкі.

Цікава, што сам Маміашвілі нарадзіўся ў Канатопе Сумскай вобласці.

Нагадаем, расейскія барцы выступаюць на турнірах у нейтральным статусе. На міжнародны ўзровень не дапускаюцца спартоўцы, якія наўпрост удзельнічалі ў вайне супраць Украіны ці рабілі публічныя заявы ў падтрымку баявых дзеянняў РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках