Беларускія архітэктары атрымалі прэстыжную ўзнагароду
6- 14.04.2025, 20:35
- 6,890

Пабудавалі будынак, захаваўшы дрэва.
Яшчэ адна прэстыжная ўзнагарода паляцела ў Гародню. Архітэктары студыі Intelstock Engineering сталі сярэбранымі прызёрамі International Architecture & Design Awards 2024 за праект будынка, які гарманічна ўпісаўся ў навакольную гістарычную архітэктуру цэнтра абласнога цэнтра Беларусі. Ён знаходзіцца на Вялікай Траецкай, 25. Сілуэт будынка створаны з улікам захавання старога дрэва. Пад яго кронай стварылі ўваходны групу, піша Realt.
Трохпавярховы будынак на некалькіх сотках уздоўж ходніка Вялікай Траецкай у Гародні пачалі будаваць яшчэ ў канцы 2023 года. Праектам займалася студыя Intelstock Engineering. Аб'ект узводзілі пад патрэбы ГЦ. Галоўнай мэтай было ўпісаць будынак у гістарычную забудову цэнтра горада. Архітэктары падышлі адказна: сілуэт новабудоўлі падладжвалі пад дрэва. Такое развзяанне дазволіла арганізаваць пад яго кронай прастору ўваходнай групы. Такім чынам, дрэва стала важнай часткай кампазіцыі.
За такі падыход International Architecture & Design Awards 2024 узнагародзіў праект срэбнай узнагародай.
