FT: Мыты Трампа абрынулі кошт расейскай нафты
8- 14.04.2025, 22:19
- 18,960

Бюджэт РФ рызыкуе страціць трыльён рублёў.
Новая тарыфная палітыка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, абвешчаная 2 красавіка, выклікала падзенне кошту на расейскую нафту, што ў сваю чаргу ўзмацняе ціск на «вайсковую скарбніцу» Крамля і можа скараціць бюджэт РФ на 2,5%. Гэта прымусіць Маскву скарачаць неваенныя выдаткі, павялічваць запазычанні на міжнародных рынках або ўзмацняць жорсткасць падаткі для кампаній-экспарцёраў.
Аб уплыве гандлёвай вайны Трамп на эканоміку Расеі піша Financial Times (пераклад - «Фокус»).
У выданні адзначаюць, што бюджэт РФ складаецца з даходаў ад гандлю нафтай і газам прыкладна на траціну, і калі на працягу 2025 кошты расейскай нафты застануцца на бягучым узроўні, ён можа скараціцца прыкладна на 2,5%.
Журналісты адзначаюць, што пасля заявы Дональда Трампа аб увядзенні новых мыт ЗША цана нафты асноўнага экспартнага гатунку РФ - маркі Urals - упала да самага нізкага ўзроўню за амаль два гады. Разлікі бюджэту РФ на 2025 год ажыццяўляліся на аснове цаны Urals на ўзроўні 69,70 даляраў за барэль, а пна 10 красавіка Urals прадаваўся на ўзроўні блізу 50 долараў.
Крэмль ужо выкарыстоўваў частку свайго Фонду нацыянальнага дабрабыту, каб кампенсаваць выдаткі на поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, і рэзервы гэтага фонду скарачаюцца, адзначаюць аўтары артыкула. Устурбаванасць падзеннем коштаў на нафту выказваюць расейскія чыноўнікі.
"Гэты паказчык вельмі важны для нас з пункту гледжання паступленняў у бюджэт... Сітуацыя надзвычай нестабільная, напружаная і эмацыйна насычаная", – заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў журналістам.
Са слоў журналістаў, гэта сведчыць аб тым, што гандлёвая вайна Трампа ўскосна наносіць шкоду расейскай эканоміцы. Кошт нафты працягвае падаць, нягледзячы на абвешчаную 9 красавіка паўзу ў мытах на 90 дзён.
Галоўная эканамістка маскоўскай кампаніі T-Investments Сафія Данец, выказала меркаванне, што калі кошты на расейскую нафту застануцца на сённяшнім узроўні, бюджэт РФ у гэтым годзе страціць блізу трыльёна рублёў, што роўна 2,5%. Пры гэтым, паводле ейных слоў, рост ВУП запаволіўся б на 0,5 адсоткавага пункта.
У той жа час экспэрт у Расеі ў Нямецкім інстытуце міжнародных спраў і пытанняў бяспекі Яніс Клюге адзначае, што на тое, каб падзенне коштаў на нафту адбілася на расейскім бюджэце, спатрэбіцца некалькі месяцаў.