15 красавiка 2025, aўторак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Культавы менскі клуб закрываецца назаўжды

5
Культавы менскі клуб закрываецца назаўжды

Каманда ўстановы патлумачыла ў сацсетках, чаму так атрымалася.

Папулярны клуб «Бруге», які працаваў у Менску дзесяць гадоў, закрываецца назаўжды. Каманда ўстановы патлумачыла ў сацсетках, чаму так атрымалася.

«Усе спробы захаваць клуб вычарпаныя, і, на жаль, нашая каманда стала апошняй з тых, хто трымаў гэты клуб. Калі ў мінулыя гады заўсёды заставаўся шанец аднавіць дзейнасць, то гэтым разам гэта ўжо зусім іншая гісторыя, больш складаная і сумная», - расказалі супрацоўнікі «Бруге».

З іх словах, неўзабаве пасля пераадкрыцця яны атрымалі ліст аб тым, што дамова арэнды працягвацца не будзе, аднак да апошняга імкнуліся развязаць пытанне:

«Дзесьці нам ішлі насустрач, а дзесьці - не. Мы трымаліся як маглі. Сіл і рэсурсаў на гэта больш няма. Ёсць толькі найглыбейшы сум і пазыкі».

Першай прычынай закрыцця стала тое, што будынак, у якім знаходзіцца «Бруге» (Партызанскі праспект, 6А), у найбліжэйшыя пару гадоў аддаецца пад рэканструкцыю, а значыць, ужо няма шанцу вярнуць клуб да жыцця.

Другая прычына - адсутнасць магчымасці працаваць уночы, праз гэта ўстанова выходзіла ў вялікую страту.

«Мы не з'яўляемся бізнэсоўцамі. Мы - каманда, якая складаецца з простых людзей, музыкаў і сумежных галін. Таму так. Мы аддалі ўсё, што ў нас было, загналі нашыя сем'і ў пазыкі і страцілі ўсё за нейкі год існавання», - распавялі супрацоўнікі.

Яны прызналі, што «становішча настолькі дрэннае, што нават прадаць клуб немагчыма»:

«Больш там НІКОЛІ не будзе клуба. Можа, нешта некалі і адчыніцца, але імавернасць гэтага практычна роўная нулю».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках