«Да стаматолага зараз - паўгадавыя чэргі»
4- 14.04.2025, 18:07
- 7,510

Новаўвядзенне Міністэрства аховы здароўя збянтэжыла беларусаў.
У Беларусі больш няма пасады дзіцячага стаматолага. Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя, лячэннем зубоў у дзяцей змогуць займацца стаматолагі-тэрапеўты.
Ведамства запэўнівае: рэформа нібыта закліканая спрасціць доступ да стаматалагічнай дапамогі, асабліва ў рэгіёнах, дзе бракуе вузкіх спецыялістаў.
Але беларусы задаюцца іншым пытаннем - а ці не стане яшчэ горш?
На практыцы гэта азначае, што зараз і дарослым, і дзецям могуць надаваць дапамогу адны і тыя ж лекары. У тэорыі - гучыць рацыянальна.
«Рэакцыя беларусаў на навіну ў большасці сваёй скептычная і негатыўная».
«У нас да дарослых не патрапіць, а калі яны зараз яшчэ і дзяцей лячыць будуць, то па талон трэба будзе ўставаць а чацвёртай раніцы».
«У горадзе Б усяго тры клінікі, дзе прымалі дзяцей - паўгадавыя чэргі! А зараз што?».
«Цяпер талонаў наогул не будзе».
Ключавая трывога застаецца: наколькі лекары будуць гатовыя і, галоўнае, здольныя працаваць з дзецьмі? Бо стаматалогія - адна з самых стрэсавых для маленькіх пацыентаў сфер.
«Там, дзе дарослы сцісне кулакі і стрывае, да дзіцяці патрэбен асаблівы падыход. Бедныя лекары і дзеці...».
«Жахліва. Лячыць дарослых і дзяцей - гэта зусім розны падыход. У стаматалогіі».
Ёсць асцярогі, што замест пашырэння доступу з'явяцца новыя чэргі, а якасць дапамогі пацярпіць.
«Цяпер і дарослыя не могуць патрапіць да лекара, а калі тэрапеўты будуць весці змяшаны прыём, гэта толькі пагоршыць сітуацыю».
У краіне, дзе дагэтуль запіс да стаматолага — гэта квэст з талонамі на досвітку, усе змены ўспрымаюцца з асцярогай.