УСУ ліквідавалі вельмі важную і рэдкую цэль на фронце
6- 14.04.2025, 18:48
- 15,330

Гэта не толькі тактычная, але і важная сімвалічная перамога.
Украінскае войска пацверджана знішчыла на фронце другую самаходную артылерыйскую ўстаноўку М1989 Koksan, пастаўленую Расеі Паўночнай Карэяй.
Гэта не толькі тактычная, але і важная сімвалічная перамога. На днях байцы падраздзялення ўдарных БПЛА «Чорны Стрыж» знішчылі адну з самых рэдкіх цэляў у зоне баявых дзеянняў - паўночнакарэйскую САУ М1989 Koksan. Пра гэта паведаміў украінскі ваенны аналітык Аляксандр Каваленка ў сваім Telegram-канале.
Гэта другая пацверджаная ліквідацыя такой устаноўкі на тэрыторыі Украіны - першую такую САУ байцы 412 палка беспілотных сістэм Nemesis знішчылі 18 лютага 2025 года ў Луганскай вобласці.
САУ М1989 Koksan - гэта цяжкая дальнабойная самаходная артылерыйская ўстаноўка вытворчасці КНДР. Яе далёкасць стральбы складае ад 40 да 60 кіламетраў, што дазваляе ворагу размяшчаць яе глыбока ў тыле, па-за дасяжнасцю большасці стандартных сродкаў паражэння.
Расея выкарыстоўвае гэтыя ўстаноўкі вельмі асцярожна, хаваючы іх на бяспечных дыстанцыях. Аднак нават такія захады засцярогі не выратавалі тэхніку ад украінскіх аператараў БПЛА.
Каваленка падкрэслівае, што знішчэнне Koksan - гэта больш, чым проста мінус адна артсістэма. Гэта сімптом глыбокай дэградацыі расейскага войска, якая праз вялізныя страты ва ўласнай артылерыі вымушаная закупляць састарэлае ўзбраенне ў ізаляванай Паўночнай Карэі.
Расея не спраўляецца з нагрузкай на артылерыю і вымушаная звяртацца да міжнародных выгнанцаў, адзначае Каваленка. Украіна ж дэманструе кропкавую, метадычную і стратэгічна вывераную працу для ліквідацыі нават такіх рэдкіх, але небяспечных цэляў.