«Зроблена ў Беларусі і каштуе амаль $122»
26- 14.04.2025, 18:59
- 29,116

Беларуску здзівілі цэны ў менскім ГУМе.
Беларуска ў TikTok паказала кошты мужчынскіх джэмпераў у менскім ГУМе і падзялілася сваім здзіўленнем. Многія каментатары яе падтрымалі, але іншыя апраўдвалі такі кошт, піша «Зеркало».
«Я думала, што ГУМ - гэта крама танных тавараў. Але паглядзіце - мужчынскі джэмпер 217 рублёў, - кажа на відэа пакупніца, паказваючы тавар, а потым бярэ ў рукі іншы. — А гэты, прабач божа, каштуе практычна 400».
@murka_milliard Удивили цены в ГУМе в Минске. Сняла сегодня днем, 13 апреля 2025
♬ оригинальный звук - Кристина. Минск
Трэці варыянт дзяўчына знайшла яшчэ даражэйшы - 435 рублёў. «Мне здаецца, што гэта цэны, як у Massimo Dutti, але гэта зроблена ў Беларусі», – кажа блогерка. Яна таксама ўдакладніла, што цяпер у ГУМе зніжкі 30%, гэта значыць, абодва швэдры абыдуцца танней.
У роліку добра бачныя этыкеткі. Мяркуючы з іх, джэмпер за 217 рублёў на 70% складаецца з бавоўны і на 30% - з лёну. А другі, за 396 рублі, - гэта на 90% бавоўна і на 10% кашмір. Яны абодва выпушчаныя пад беларускім брэндам Gerry Ross.
Карыстальнікі сталі актыўна абмяркоўваць кошты. Вось некаторыя меркаванні каментатараў:
Калі гэта Prada, то цана добрая.
“Ну, там выдатны склад. Калі гэтыя рэчы не скочваюцца і не выцягваюцца падчас нашэння, то кошт апраўданы. Ёсць тут хто іх носіць і можа падзяліцца ўражаннямі?
«Кашмір у складзе вас не бянтэжыць?»
«Гэта можна набыць і ўсё жыццё насіць. І мода тут ужо ні пры чым».
Gerry Ross - беларускі вытворца адзення з італійскай пражы. Сам вытворца пазіцыянуе сваю прадукцыю як прэміяльную.