16 красавiка 2025, Серада, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянер ажаніўся і страціў кватэру ў Менску

8
Пенсіянер ажаніўся і страціў кватэру ў Менску

Як так атрымалася?

Часам у галаве ў ашуканцаў нараджаюцца дзіўныя ідэі, як завалодаць чужым дабром і пры гэтым выйсці сухімі з вады. Пра адну з іх расказалі ў пракуратуры Менскай вобласці, піша «Анлайнер».

Аферысты фіктыўна ажанілі самотнага менчука з жыхаркай райцэнтра, каб завалодаць кватэрай, а пасля яе прадаць. Жаніцьба паводле разліку павярнулася крымінальнай справай.

Гэтая гісторыя пачалася ў чэрвені 2021 года. Адзін з абвінавачаных пазнаёміўся з 63-гадовым мужчынам і ў размове даведаўся, што пенсіянер жыве адзін ва ўласнай кватэры ў Менску. Не доўга думаючы, аферыст прыдумаў схему, як завалодаць ягоным жыллём. Дзеля гэтага ён задзейнічаў 63-гадовую жыхарку Гомельскай вобласці, якой прапанаваў заключыць з менчуком фіктыўны шлюб. За гэта фігурант справы паабяцаў ёй матэрыяльную ўзнагароду. Жанчына не разважаючы пагадзілася і ў чэрвені 2021 года распісалася з уладальнікам аднапакаёўкі ў мясцовым сельсавеце.

У ліпені 2021 года пенсіянер выдаў даверанасць сваёй жонцы, каб тая прадала прыналежную яму кватэру. У гэтым жа месяцы жанчына заключыла дамову куплі-продажу.

Як высветлілася крыху пазней, да моманту здзяйснення ў дачыненні да яго супрацьпраўных дзеянняў пенсіянер пакутаваў на псіхічныя разлады. У сувязі з гэтым пастановай суда Фрунзенскага раёна Менска выдадзеная ім даверанасць на продаж кватэры, а таксама дамова куплі-продажу і дзяржрэгістрацыя гэтай угоды прызнаныя несапраўднымі.

Больш за тое, у кастрычніку 2023 года пастановай названага суда пажылы мужчына прызнаны недзеяздольным і залічаны на сталае пражыванне і дзяржаўнае забеспячэнне ў сацыяльны пансіянат.

У мэтах абароны маёмасных правоў недзеяздольнага надалей пракуратура Менскага раёна звярнулася ў суд з пазовам аб прызнанні несапраўдным заключаны ім шлюб з жыхаркай Гомельскай вобласці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках