Праезд у грамадскім транспарце падаражэў па ўсёй Беларусі
3- 15.04.2025, 8:00
- 6,068

Апошні беларускі рэгіён узняў кошт.
У Гомельскай вобласці з 15 красавіка даражэе праезд у грамадскім транспарце. Адпаведная пастанова Гомельскага аблвыканкама апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале — яна набывае моц адразу пасля апублікавання.
Згодна з новымі тарыфамі, разавая паездка на звычайных і хуткасных маршрутах абыдзецца 90 капеек, а на экспрэсных - 1 рубель.
Кошт праезду ў прыгарадным транспарце павялічаны на 1 капейку за кіламетр. Цяпер тарыфы складаюць: 11 капеек за кіламетр на звычайных маршрутах, 13 капеек - на хуткасных і дадатковых, і 14 капеек - на экспрэсных.
Змяняюцца таксама цэны праязных білетаў. Кошт месячных праязных вагаецца ад 34,42 да 54,05 рубля - у залежнасці ад памераў населенага пункта і колькасці тыпаў транспарту. Праязны на паўмесяца каштуе ад 18,14 да 28,47 рубля, на 10 дзён - ад 12,06 да 19,02 рубля, а дзённы - ад 2,43 да 3,78 рубля.
Нагадаем, раней кошт праезду ў грамадскім транспарце ўзнялі ва ўсіх астатніх абласцях краіны.