16 красавiка 2025, Серада, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Памочнікі параілі Трампу мацней ціснуць на Крэмль

9
WSJ: Памочнікі параілі Трампу мацней ціснуць на Крэмль
Дональд Трамп
Фота: Getty Images

Дзярждэп і Мінфін ужо рыхтуюцца да сцэнароў, у якіх "Пуцін больш не патрэбны".

Некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, сярод іх - дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і пасланнік у пытаннях Украіны Кіт Келаг заклікаюць яго быць больш асцярожнымі ў камунікацыі з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта піша The Wall Street Journal.

Рубіё і Келаг рэкамендуюць Трампу быць больш скептычным да заяў прэзідэнта РФ, што той нібыта хоча ўкласці мірнае пагадненне. Аднак кіраўніку ЗША бліжэй пазіцыя спецпасланніка Стыва Уіткофа, які мяркуе, што Пуцін хоча ўкласці мір і прапануе аддаць яму чатыры вобласці Украіны (Луганскую, Данецкую, Запарожскую і Херсонскую).

Адзначаецца, што Расея адпрэчыла заклік Трампа да спынення агню. Пуцін спрабуе зацягнуць перамовы і дабіцца лепшых умоў для сябе.

«Трамп спадзяецца спыніць вайну ва Украіне часткова для таго, каб ліквідаваць галоўную перашкоду для шырокага збліжэння з Крамлём. Часам ён выглядаў нецярплівым да Пуціна, але не выканаў сваёй пагрозы ўвесці новыя санкцыі на экспарт расейскай нафты», - гаворыцца ў артыкуле.

Былы высокапастаўлены чыноўнік Дзяржаўнага дэпартамента Дэніэл Фрыд заявіў, што Дзяржаўны дэпартамент і Міністэрства фінансаў рыхтуюць варыянты ўзмацнення санкцый супраць Расеі. Гэта на выпадак, «калі Трамп сапраўды разважыць, што з яго дастаткова Пуціна».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках