Аўтобусны парк Гомеля стаў «кітайскім»
8- 15.04.2025, 10:00
- 9,668

Продажы тэхнікі МАЗа на нулі.
На відэа патрапіла калона аўтобусаў, якая перавозіла беларусаў з Гомеля ў Менск 12 красавіка. Сярод 10 міжгародніх аўтобусаў кітайскімі было дзевяць - маркі Yutong і Zhongtong - і толькі адзін беларускі - МАЗ-251. Гэта заўважыў «Флагшток».
Паводле інфармацыі рэгіянальнага выдання, «Гомельаблаўтатранс» з 2019 года не закупляў новыя міжгароднія аўтобусы беларускай вытворчасці.
Нагадаем, што ў пачатку года гарадзенскія перавозчыкі купілі кітайскія аўтобусы для маршрутаў Менск-Гародня і Менск-Слонім, а вясной дзяржаўны футбольны клуб "Віцебск" пахваліўся новым клубным кітайскім аўтобусам.
У Расеі працягваецца падзенне продажаў тэхнікі МАЗа. Так у студзені было прададзена толькі чатыры аўтобусы.