Уіткаф пра мір ва Украіне: Мы на парозе чагосьці важнага
33- 15.04.2025, 10:11
- 11,480

Прадстаўнік прэзідэнта ЗША назваў «ключ» да заканчэння вайны.
Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф пасля сустрэчы з дыктатарам Уладзімірам Пуціным заявіў, што «ключом» да заканчэння вайны ва Украіне з'яўляюцца так званыя «пяць тэрыторый».
Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Каментуючы нядаўнія перамовы з Пуціным, Уіткаф назваў іх «пераканаўчымі» і заявіў, што яны абмеркавалі «крокі, якія могуць пакласці канец вайне ва Украіне», а таксама стварыць новыя магчымасці для бізнэсу.
Паводле ягоных слоў, падчас размовы, расейскі дыктатар нібыта звярнуўся да яго з просьбай забяспечыць «пастаянны мір». Ключ да агульнай дамовы, як растлумачыў Уіткаф, «круціцца вакол «пяці тэрыторый». У той жа час ён не прадставіў ніякіх дэталяў.
«Гэтая мірная дамова тычыцца так званых пяці тэрыторый, але ў ёй ёсць значна больш. Ёсць пратаколы бяспекі, ёсць артыкул 5 NАТО, шмат дэталяў. Гэта складаная сітуацыя, якая караніцца ў некаторых рэальных праблемных рэчах, якія адбываюцца паміж дзвюма краінамі», - дадаў ён.
Па словах Уіткофа, Пуцін таксама ўзняў пытанне аб цэнтральным прынцыпе NАТО, паводле якога напад на аднаго чальца з'яўляецца нападам на ўсіх чальцоў.