Менскі пенсіянер так старанна «дапамагаў» спачатку сабе, а потым іншай пенсіянерцы, што апынуўся ў цэнтры скандалу
5- 15.04.2025, 10:28
- 5,212

Мужчыну падманулі праз схему "Энэргазбыту".
Менская пенсіянерка паведаміла міліцыі, што муж стаў ахвярай і памагатым тэлефонных аферыстаў: мужчына зняў грошы з яе рахунку і прадаў кватэру. Яшчэ ён папрацаваў кур'ерам ашуканцаў, паведамілі ў МУС.
У пачатку лютага 75-гадоваму менчуку патэлефанавалі невядомыя і падманулі па схеме “Энэргазбыту” - на падставе праверкі лічыльнікаў даведаліся яго персанальныя звесткі.
Мужчына зняў 11 тысяч рублёў з рахунку жонкі, пакуль тая была ў шпіталі. Яшчэ ён здаў у ламбард яе залатыя ўпрыгажэнні і перавёў грошы зламыснікам праз розныя банкі.
Акрамя таго, мянчук паверыў, што яго кватэру выставілі на продаж на чорным рынку і пагадзіўся прадаць яе хутчэй. Частку гатовых грошай вывез у суседнюю краіну, дзе перадаў пасрэдніку.
Затым пацярпелы пагадзіўся "дапамагчы" пенсіянерцы, якая нібыта трапіла ў аналагічную сітуацыю: забраў у жанчыны мяшок з 20 тысячамі даляраў і пералічыў на рахунак куратараў.
Пенсіянер усвядоміў падман толькі пасля асабістай камунікацыі з міліцыяй.
«Хацеў дапамагчы чалавеку. А бачыце, высветлілася што — што я быў махляром», — кажа мянчук у міліцэйскім відэа.
Следчымі распачатая крымінальныя справы за махлярства.
