17 красавiка 2025, Чацвер, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пару, якая прадавала рэдкіх катоў з Беларусі, затрымалі ў Гішпаніі

3
Пару, якая прадавала рэдкіх катоў з Беларусі, затрымалі ў Гішпаніі
ілюстрацыйнае фота

Рэдкія жывёліны былі дастаўленыя кантрабандай.

На выспе Маёрка гішпанскія ўлады арыштавалі пару, якую падазраюць у кантрабандзе, развядзенні і продажы праз інтэрнэт экзатычных відаў катоў, а таксама іншых рэдкіх жывёл. У іх пераліку называюць белых тыграў, пум і дымчатых леапардаў, паведамляе ВВС са спасылкай на МУС Гішпаніі.

Супрацоўнікі Грамадзянскай гвардыі Гішпаніі правялі ператрус у доме і знайшлі там 19 прадстаўнікоў сямейства каціных, у тым ліку каракала, двух сервалаў і яшчэ 16 асобін гібрыдных парод. Падчас аперацыі яны канфіскавалі вялікую колькасць дакументаў, якія зараз вывучаюцца.

Гэты рэйд быў часткай вялікай аперацыі, якая пачалася ў сакавіку мінулага года. Адзін чалавек ужо патрапіў пад следства за продаж праз інтэрнэт ахоўных відаў жывёл. Гішпанскія праваахоўнікі сцвярджаюць, што жывёліны, знойдзеныя на Маёрцы, складаюць толькі вяршыню айсбэрга глабальнай злачыннай арганізацыі, у якую ўваходзяць заводчыкі, кантрабандысты і ветэрынары.

У ведамстве зазначаюць, што большасць жывёлін былі ўвезеныя кантрабандай на тэрыторыю ЕЗ з такіх краін, як Расея, Беларусь і Украіна.

"Жывёлы таксама былі ўвезеныя ў ЕЗ праз мяжу Польшчы з Беларуссю і адтуль распаўсюджваліся з падробленымі дакументамі", — гавораць у МУС Гішпаніі.

Затрыманая на Маёрцы пара актыўна вяла сацсеткі, дзе размяшчала аб'явы аб продажы жывёл. Яны прапаноўвалі купіць белых тыграў, дымчатых леапардаў, рысяў, гіен, пантэр і пум. Напрыклад, дымчаты леапард быў ацэнены на 60 тысяч еўраў.

У МУС Гішпаніі гавораць, што мода на дзікіх катоў у якасці свойскіх жывёлін прыйшла з Расеі і Украіны. Аднак гэтай жывёліне трэба шмат месца і яны могуць праяўляць агрэсію, праз чаго з'яўляюцца небяспечнымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках