Спадарыня са Слоніма зняла ў Менску кватэру – дзівосы пачаліся ўжо ў пад'ездзе
27- 15.04.2025, 19:02
- 25,220

Гаспадыня знікла, але тлумачэнні былі вельмі простыя.
20-гадовая слонімка выявіла, што заарандавала няісную кватэру ў Менску, і звярнулася ў міліцыю, піша «Зеркало».
Паненка шукала арэндную кватэру ў сталіцы праз інтэрнэт і знайшла прапанову арандаваць жыллё на вуліцы Энгельса за 980 рублёў за месяц.
Яна сустрэлася з гаспадыняй і перадала ёй арэндную плату, а ўзамен атрымала ключы і код ад дамафона. Але ўжо прыехаўшы на месца, зразумела, што не можа патрапіць нават у патрэбны пад'езд: дамафон быў зусім іншы - на ім нават не быў прадугледжаны ўвод кода.
Арандадаўца адразу прызнала памылку і паабяцала разабрацца ва ўсім, але потым перастала выходзіць на сувязь.
«У суме мы прачакалі яе каля трох гадзін - яна так і не прыехала, на званкі не адказвала», - распавяла пацярпелая слонімка.
Высветлілася, што паненку падманула 20-гадовая жыхарка Чэрвеня: назвала выдуманы адрас, даслала фота з інтэрнэта і аддала ключы ад кватэры сваіх сваякоў у Менскай вобласці. А на атрыманыя грошы сама арандавала жыллё ў сталіцы.
Распачатая крымінальная справа.